BE RU EN

Міністр культуры не знайшоў часу пракаментаваць Нобелеўскую прэмію Алексіевіч

  • 9.10.2015, 18:29

Чыноўнік не стаў каментаваць прысуджэнне прэміі Алексіевіч, спаслаўшыся на тое, што ў яго няма часу.

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў не стаў каментаваць БелаПАН прысуджэнне беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч 8 кастрычнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры, піша "Наша ніва".

Сустрэцца з міністрам атрымалася 9 кастрычніка ў Менску пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй "Беларусы Расеі". Чыноўнік не стаў каментаваць прысуджэнне прэміі Алексіевіч, спаслаўшыся на тое, што ў яго няма часу.

Варта адзначыць, што ў гэты ж дзень на сайце Мінкультуры з'явілася кароткае віншаванне. «Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь шчыра віншуе Алексіевіч Святлану Аляксандраўну з атрыманнем высокай узнагароды - Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Зычым шчасця і дабрабыту, невычэрпнага натхнення, новых творчых планаў і дасягненняў на карысць айчыннай культуры», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Апошнія навіны