BE RU EN

Дональд Туск: Балгарыя гатовая стаць часткай Шэнгена

  • 9.10.2015, 16:20

Балгарыя гатовая стаць часткай Шэнгенскай зоны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Балгарыі Бойка Барысавым, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на балгарскае агенцтва BTA.

"На сёння Балгарыя, магчыма, з'яўляецца найлепшым прыкладам, у тым ліку і для іншых дзяржаў-чальцоў, як абараняць мяжу", - сказаў ён, дадаўшы, што разумее, як шмат рэсурсаў краіна траціць на гэтую абарону і гэта, на ягоную думку, з'яўляецца доказам таго, што Балгарыя гатовая стаць часткай Шэнгенскай зоны.

Пры гэтым ён выказаў сваю падтрымку ўступленню Балгарыі ў Шэнген, аднак нагадаў, што неабходная таксама згода іншых краін-чальцоў.

"Мы працуем, каб гэта стала магчымым. У той жа час патрэбна, каб судовая рэформа і барацьба з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю ішла ў Балгарыі належнымі тэмпамі. Не толькі таму, што гэтага патрабуе ЕЗ, але і таму, што гэта зробіць Балгарыю мацнейшай", - адзначыў Туск.

Удзельнікамі Шэнгенскага пагаднення на гэты момант з'яўляецца 22 з 27 краін Еўразвязу. Вялікая Брытанія, Ірландыя і Кіпр не ўваходзяць у Шэнген, а Румынія і Балгарыя знаходзяцца на шляху да ўваходжання ў яго.

Апошнія навіны