BE RU EN

Нобелю Алексіевіч БТ прысвяціла 23 секунды, уручэнню ўзнагарод Лукашэнкі - 3,5 хвіліны

  • 9.10.2015, 14:23

Працягласць сюжэтаў у вячэрніх навінах Першага нацыянальнага канала была зусім не прапарцыйнай адлюстраваных у іх падзей.

Пра гэта піша «Наша Нiва» і прыводзіць час сюжэтаў:

«Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны» - 03:22.

«Нобелеўская прэмія ў літаратуры прысуджаная беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч» - 00:23.

Нагадаем, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч учора атрымала Нобелеўскую прэмію ў літаратуры.

Апошнія навіны