BE RU EN

Тэрарыст Гіркін раскрыў схему Суркова аб здачы тэрарыстаў

  • 9.10.2015, 14:14

Дарадца прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў, якога называюць "куратарам" тэрарыстаў на Данбасе, збіраецца выкарыстоўваць баевікоў для ўнутрырасейскіх палітычных гульняў.

Пра гэта былы "міністр абароны" "ДНР" Ігар Гіркін у інтэрв'ю аднаму з пратэрарыстычных рэсурсаў, піша obozrevatel.com.

Са слоў Гіркіна, Суркоў арганізоўвае 9-10-га кастрычніка з'езд "Саюза добраахвотнікаў Данбаса", на які прыедуць 450 прадстаўнікоў незаконных вайсковых фармаванняў, што арудуюць на Данбаса.

"Іх Суркоў плануе выкарыстаць не на Данбасе, а ў сваіх каламутных і брудных ўнутрырасейскіх палітычных гульнях. Напрыклад, арганізуе новую "манежку", а потым усіх "зліе", - упэўнены Гіркін.

Праводзіць з'езд будзе экс-верхавод "ДНР" Аляксандр Барадай.

"Цяпер Барадай зноў будзе кіраўніком тых, хто аднойчы ўжо падпарадкоўваўся яму." Добраахвотнікам "ЛДНР" будуць абяцаць лячэнне і сацыялізацыю, а галоўнае - не пераслед паводле закона за ўдзел у ваенным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы. Барадай і Ка робяць націск менавіта на прыцягненне расейцаў-добраахвотнікаў. Іх Суркоў плануе выкарыстаць не на Данбасе, а ў сваіх каламутных і брудных унутрырасейскіх палітычных гульнях", - заяўляе Гіркін.

Ён упэўнены, што пасля таго, як памочнік Пуціна дасягне сваёй мэты, "усе найміты будуць здадзеныя.

Апошнія навіны