BE RU EN

Маскву засыпала снегам

  • 9.10.2015, 12:35

У горадзе задзейнічана блізу шасці тысяч адзінак спецтэхнікі.

З пяці раніцы 9 кастрычніка ў Маскве ідзе інтэнсіўны снег. На вуліцы горада ўжо выйшлі шэсць тысяч адзінак спецтэхнікі, піша "Інтэрфакс".

"Паводле папярэдняй ацэнкі, выпала ад 1 да 2,5 мм ападкаў. Цягам дня чакаецца прырост ападкаў яшчэ да 2 мм, але пры падвышэнні тэмпературы ад адмоўных значэнняў да 2-3 градусаў цяпла снег у другой палове дня будзе раставаць", - распавёў прэс-сакратар намесніка мэра сталіцы Расеі ў пытаннях ЖКГ і добраўпарадкавання Ігар Пергаменшчык.

Паводле ягоных слоў, Маскоўскі рэгіён цяпер знаходзіцца ў тылавой частцы атмасфернага цыклона, які і прынёс з сабой ападкі ў выглядзе снегу.

Апошнія навіны