BE RU EN

Мэркель раскрытыкавала краіны Усходняй Еўропы за стаўленне да мігрантаў

  • 9.10.2015, 12:13

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель жорстка раскрытыкавала ўсходнееўрапейскія ўрады за іх рэакцыю на міграцыйны крызіс.

Жорсткія заявы прагучалі падчас выступу Мэркель перад чальцамі Еўрапейскай Народнай партыі ў сераду на закрытым пасяджэнні, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Politico.

"Усходнія еўрапейцы - і я ўважаю сябе за выхадца з Усходняй Еўропы - мы адчулі, што ізаляцыя не дапамагае, - адзначыла яна. - Мяне засмучае тое, што менавіта тыя, хто могуць уважаць сябе за шчасліўчыкаў праз тое, што дажылі да заканчэння "халоднай вайны", цяпер думаюць, што могуць цалкам заставацца па-за пэўнымі падзеям глабалізацыі. Адмова (ад прыняцця ўцекачоў) у прынцыпе, гэта - прабачце мяне за тое, што буду рэзкай - гэта небяспека для Еўропы".

"Нам трэба больш Еўропы, - сказала яна ў сваім выступе. - Нам трэба, больш, чым калі-небудзь раней, зладжанасці і згуртаванасці, чым мы паказалі ў мінулым".

Мэркель была асабліва жорсткай да еўрапейскіх краін, якія адпрэчылі прыём уцекачоў, як пагрозу для рэлігіі.

"Калі хтосьці кажа:" Гэта не мая Еўропа, я не прыму мусульман.... "Тады скажу адразу - гэта не падлягае абмеркаванню, - падкрэсліла Мэркель. - Хто мы такія, каб абараняць хрысціян ва ўсім свеце, калі мы гаворым, што не прымаем мусульман або мячэці ў нашай краіне. Так не пойдзе".

Апошнія навіны