BE RU EN

Джэф Плат: Затрыманне Суботкіна і Беражкова шакуе

  • 9.10.2015, 11:00

Беларускі форвард ЦСКА Джэф Плат падзяліўся меркаваннем аб затрыманні і завядзенні крымінальнай справы на былых мэнэджараў менскага «Дынама».

Пра гэта ён заявіў «Прессболу».

- Чуў, што двое кіраўнікоў клуба пад следствам?

- Так-так, чуў... Але ў дэталі асабліва не ўнікаў. Не ў курсе, у чым іх абвінавачваюць, таму судзіць з боку складана. Наогул, безумоўна, гэта шакуе, калі кіраўнікі клуба трапляюць у турму. Хоць такое здараецца і ў Паўночнай Амерыцы. Даслоўна летам чытаў, што былы ўладальнік «Нью-Ёрк Айлэндэрз» таксама трапіў за краты.

- З табою кіраўніцтва менчукоў заўсёды было сумленным?

- Ну так. Вядома, у мяне маглі быць прэтэнзіі да трэнера чыста са спартыўнага пункту гледжання: сам разумееш, такія глупствы здараюцца ўсюды. Але нейкіх падазрэнняў у адрас клубнага начальства ніколі не ўзнікала. У дзелавым плане ўсё было выдатна, - сказаў Плат.

Апошнія навіны