BE RU EN

Зборная Беларусі ў футболе сёння гуляе са славакамі

  • 9.10.2015, 10:01

Матч пачнецца а 21:45. Жывая трансляцыя - на тэлеканале «Беларусь 2».

Такіх кадравых страт зборная Беларусі ў гэтым адборачным цыкле ЕУРА-2016 яшчэ не ведала. Напярэдадні перадапошняга матчу ў групе супраць каманды Славакіі з абоймы здаровых футбалістаў услед Глебу, Шытаву, Бегунову, Калачову, Маеўскаму і Карніленку выпаў Філіпенка. Як будуць беларусы супрацьстаяць усяго пятнаццаццю штыкамі аднаму з лідараў секстэта «С» - даведаемся ўжо хутка. Матч у Жыліне пачнецца а 21.45, нагадвае «Прессбол».

Група «С»: Гішпанія - 21 бал (8 матчаў), Славакія - 19 (8), Украіна - 16 (8), Беларусь - 7 (8), Люксембург - 4 (8), Македонія - 3 (8).

Што кажуць букмекеры?

William Hill: перамога зборнай Славакіі - 1,50; нічыя - 4,00; перамога зборнай Беларусі - 7,00.

Bwin: перамога зборнай Славакіі - 1,57; нічыя - 3,90; перамога зборнай Беларусі - 5,75.

Марафон: перамога зборнай Славакіі - 1,53; нічыя - 4,15; перамога зборнай Беларусі - 7,10.

Апошнія навіны