BE RU EN

Енс Столтэнбэрг: Расея не можа змяніць рэальнасць міжнароднага права

  • 9.10.2015, 9:37

Улады РФ павінны перагледзець сваю пазіцыю ў дачыненні да прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ад Грузіі.

Пра гэта заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы працягваем заклікаць Расею ануляваць прызнанне рэгіёнаў Грузіі - Абхазіі і Паўднёвай Асеціі - у якасці незалежных дзяржаў, - сказаў ён. - Расея не можа змяніць рэальнасць міжнароднага права. Абхазія і Паўднёвая Асеція - частка Грузіі».

Абхазія і Паўднёвая Асеція былі прызнаныя РФ у якасці незалежных дзяржаў у 2008 годзе.

Апошнія навіны