BE RU EN

ЗША размесцяць вайсковыя базы ў пяці гарадах Польшчы

  • 8.10.2015, 20:43

Польшча і ЗША падпісалі пагадненне, у адпаведнасці з якім амэрыканцы размесцяць сваю вайсковую тэхніку і ўзбраенне на пяці базах на тэрыторыі Рэспублікі.

Пра гэта заявіў кіраўнік абароннага міністэрства Томаш Семаняк, паведамляе "Укрінформ".

"Мы дамовіліся са Злучанымі Штатамі, што інвестыцыі наконт амэрыканскай прысутнасці будуць ажыццяўляцца ў пяці месцах у Польшчы - Сквежыні, Цехануве, Драўска Паморскім, Ласку і Хошчным. Гэта - пяць месцаў, дзе мы будзем інвеставаць супольна, выкарыстоўваючы мільярд даляраў, пра якія казаў прэзідэнт Абама (у 2014 годзе падчас візіту ў Варшаву. - Рэд.)", - сказаў Семаняк.

Падпісаным дакументам прадугледжваецца перадача амэрыканскай старане аб'ектаў і тэрыторыі, якія будуць служыць для супольных абаронных мэт. У адпаведнасці з гэтым, амэрыканцы за свой кошт створаць патрэбную інфраструктуру, што дасць магчымасць размясціць узброеныя сілы ЗША і амэрыканскую вайсковую тэхніку ў Польшчы.

Нагадаем, ЗША плануюць размясціць у Польшчы свае базы цяжкага ўзбраення не пазней за сярэдзіну 2016 года.

Апошнія навіны