BE RU EN

Аліна Талай: Памятаю, якое ўзрушэнне ў мяне выклікала адная з кніг Святланы Алексіевіч

  • 8.10.2015, 19:06

Святлана Алексіевіч - заслужана ў адным шэрагу з вялікімі людзьмі.

Спартоўка Аліна Талай на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» пракаментавала навіну пра тое, што беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію ў літаратуры.

«Вельмі шчаслівая, і ганаруся Святланай! Заслужана ў адным шэрагу з вялікімі людзьмі! Памятаю, якое ўзрушэнне ў мяне выклікала адная з ейных кніг у школьныя гады, калі настаўніца беларускай мовы чытала нам яе са слязамі на вачах», - напісала Аліна Талай.

Апошнія навіны