BE RU EN

Навукоўцы патлумачылі, чаму бег выклікае эйфарыю

  • 8.10.2015, 17:29

Многія людзі, якія рэгулярна бегаюць або трэніруюцца, адчуваюць эмацыйны ўздым.

Яго яшчэ называюць «эйфарыяй бегуна». Гэта адчуванне звычайна суправаджаецца зніжэннем трывожнасці і павышэннем болевай пераноснасці.

Даследнікі з Гамбургскага ўніверсітэта і Універсітэта Гейдэльберга вывучылі механізм, які стаіць за фармаваннем такіх эмоцый, піша rg.ru.

Папярэднія даследаванні выказалі здагадку, што эмацыйны ўздым пасля трэніровак звязаны з падвышэннем узроўню бэта-эндарфінаў, якія выклікаюць такі ж эфект, што і марфін.

Аднак у новым даследаванні, апублікаваным у часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, адзначаецца, што гэтыя эндарфіны занадта вялікія, каб пераадолець гематаэнцэфалічны бар'ер мозгу. Хутчэй за ўсё, мяркуюць даследчыкі, «эйфарыя бегуна» звязаная з прысутнасцю канабінойдных рэцэптараў у мозгу. Гэтыя рэцэптары ўдзельнічаюць у шэрагу фізіялагічных працэсаў, уключаючы апетыт, болевыя адчуванні, змены настрою і працу памяці. Са слоў навукоўцаў, бегавыя трэніроўкі падвышаюць утрыманне ў крыві як бэта-эндарфіну (апіёйдаў), так і анандаміду (эндаканабіноіда).

Для праверкі тэорыі навукоўцы правялі эксперыменты на лабараторных мышах. Спецыялісты засяродзіліся на вывучэнні канабноідных рэцэптараў.

Грызуноў падзялілі на дзве групы, адну з якіх прымушалі бегаць цягам пяці гадзін. Затым ўсіх жывёл праверылі на ўзровень трывожнасці і іх здольнасць пераносіць боль.

Высветлілася, што мышы-бегуны менш трывожыліся, калі траплялі ў цёмнае памяшканне, і лепш пераносілі боль.

Навукоўцы паўтарылі эксперымент, але на гэты раз у арганізм мышэй былі ўведзеныя антаганісты эндаканабінойда і эндарфіну, блакавальныя эфекты, звязаныя з іх дзеяннем. У выніку ў грызуноў не выяўлялася ніякіх прыкмет «эйфарыі бегуноў».

Апошнія навіны