BE RU EN

Джэф Плат: Браць удзел у «выбарах» у Беларусі не планую

  • 8.10.2015, 16:09

«Выбары» форварду нацыянальнай каманды Беларусі і маскоўскага ЦСКА нецікавыя.

Джэф Плат у інтэрв'ю журналісту газеты «Прессбол» Сяргею Мікалаеву распавёў пра тое, што не збіраецца браць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка.

- Гэтымі днямі ў Беларусі прэзідэнцкія выбары. Ці не збіраешся браць у іх удзел?

- Не. Напэўна, і не маю права галасаваць - ужо ж не жыву ў краіне.

- Чаму не? Пашпарт жа ёсць...

- Ну, можа быць. Ведаю дакладна, што ў Канадзе цяпер удзельнічаць у выбарах не маю права. Бо я там стала не пражываю. На радзіме як раз нядаўна прынялі новы закон. Як бы там ні было, у беларускім галасаванні ўдзельнічаць не планую.

- Нецікава?

- Увогуле, так.

Апошнія навіны