BE RU EN

Новы сезон «Мова нанова» ў Берасці адкрыўся з аншлагам

  • 8.10.2015, 12:50

У Берасці адкрыўся наступны сезон курсаў «Мова нанова». На першы занятак прыйшло больш людзей, чым магло змясціцца ў залі.

Распачаў праграму першых заняткаў стаў вядомы актор і вядоўца перадачы «Падарожжы дылетанта» Юры Жыгамонт. Цікавасць слухачоў выклікала і музычная група «Navi» - яшчэ адзін госць са сталіцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Выкладчыца Вольга Малафеечава кажа аб некаторых зменах у раскладзе курсаў.

- У нас змяніўся дзень заняткаў, у нас падзяліліся дні. У суботу будзе «Мова нанова» дзеткам, а ў панядзелкі вечарам будуць звычайныя нашы курсы «Мова нанова». Спадзяюся, што такі час будзе зручна для людзей пасля працы. Мы збіраемся запрашаць шмат гасцей», - распавяла яна.

На першыя заняткі «Мова нанова» ў Берасці прыйшло больш за 60 чалавек, прычым многія з іх наведалі курсы ўпершыню. Разам з тым для развіцця ініцыятывы берасцейскім вядучым патрэбная дапамога, і яны шукаюць валанцёраў для фота- і відэаздымак.

Апошнія навіны