BE RU EN

Маладзечанцы: Хопіць трываць!

  • 8.10.2015, 12:25

Актывісты руху «Вольны хаўрус» вывесілі банер на ўездзе ў горад Маладзечна.

Пра гэта рэдакцыі сайта charter97.org паведаміў чытач.

Расцяжка «Хопіць трываць!» была замацаваная каля ажыўленай трасы на ўездзе ў Маладзечна і была добра бачная шматлікім аўтамабілістам. Пасля вывешвання, для большага прыцягнення ўвагі, актывісты запалілі фаер.

Нагадаем, што ўчора на цэнтральных вуліцах Маладзечна былі расклееныя налепкі за байкот «выбараў».

Апошнія навіны