BE RU EN

Яўген Ліпковіч: Не пайду галасаваць

  • 8.10.2015, 11:58

Так блогер адрэагаваў на заяву старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорац з нагоды Колі Лукашэнкі ў ААН.

«Нічога сабе: наш кіраўнік горада Шорац раіць пераехаць у іншую краіну, калі камусьці не падабаецца, што Лукашэнка цягае за сабой свайго малалетняга сына.

Не пайду галасаваць», - напісаў блогер Яўген Ліпковіч у «Фэйсбуку».

Нагадаем, учора старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац правёў сустрэчу з грамадзянамі. Адна з мянчанак пацікавілася ў чыноўніка, ці не сорамна яму за краіну, кіраўнік дзяржавы якой возіць за сабой малалетняга сына на афіцыйныя мерапрыемствы. «Калі ў Заводскім раёне галоўная праблема - гэта сын прэзідэнта, то тады вы добра жывяце», - сказаў Шорац. Пры гэтым ён параіў жанчыне, што яна можа пераехаць у іншую краіну, дзе ёй будзе не так сорамна.

Апошнія навіны