BE RU EN

Уначы ў Менску спалілі тры аўтамабілі

  • 8.10.2015, 9:54

У Менску невядомы зламыснік падпаліў тры легкавыя аўтамабілі.

Здарэнне адбылося 8 кастрычніка а 03.30 у Маскоўскім раёне сталіцы на вуліцы Лермантава, піша БелТА.

Аўтамабілі «Фольксваген Пасат» 2006 года выпуску, «Пежо 307» 2003 года выпуску і «Опель Астра» 1992 выпуску былі прыпаркаваны на праезнай частцы.

Машыны пашкоджаныя цалкам.

Апошнія навіны