BE RU EN

Нафта Brent таннее ў чаканні росту попыту

  • 8.10.2015, 9:47

Кошт лістападаўскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь Brent знізіўся да 51,46 даляра за барэль.

Сусветныя кошты нафты дэманструюць у чацвер, 8 кастрычніка, рознанапраўленую дынаміку на фоне статыстыкі запасаў «чорнага золата» ў Злучаных Штатах, а таксама на чаканнях удзельнікаў рынку ў паляпшэнні попыту на сыравіну, сведчаць звесткі таргоў, піша «Корреспондент».

На 08:30 паводле Менску кошт лістападаўскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь Brent знізіўся на 0,39% - да 51,46 даляра за барэль. Ф'ючэрсы на лёгкую нафту маркі WTI падаражэлі на 0,31%, да 47,96 даляра за барэль.

Напярэдадні Мінэнерга ЗША паведаміла, што камерцыйныя запасы нафты ў краіне за мінулы тыдзень выраслі на 3,1 мільёны барэляў - да 461 мільёна барэляў. Пры гэтым аналітыкі чакалі, што паказчык павялічыцца толькі на 2,2 мільёна барэляў, да 460,1 мільёна барэляў. Здабыча нафты ў ЗША за тыдзень, паводле звестак міністэрства, павялічылася на 0,83%, або на 76 тысяч барэляў у дзень - да 9,172 мільёна барэляў.

Апошнія навіны