BE RU EN

Польшча пачала навучанне ўкраінскіх вайсковых інструктараў

  • 8.10.2015, 9:21

Малодшыя афіцэры з Украіны будуць вучыцца да 6 лістапада ў вышэйшых вайсковых навучальных установах Варшавы і Познані.

У Польшчы пачаўся курс навучання для 30 вайсковых інструктараў з Украіны. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Польшчы, паведамляе Deutsche Welle.

Малодшыя афіцэры з Украіны будуць вучыцца да 6 лістапада ў вышэйшых вайсковых навучальных установах Варшавы і Познані. Выдаткі на навучанне падзеляць паміж сабой польскае міністэрства абароны і NATO.

Польшча разам з Нямеччынай, Вялікабрытаніяй, ЗША і іншымі сябрамі NATO ўдзельнічае ў праграме Альянсу пад назвай Defense Education Enhancement Program. Адна з мэтаў праграмы - набліжэнне стандартаў украінскага войска да стандартаў NATO.

Польшча з'яўляецца адным з найбуйнейшых прыхільнікаў інтэграцыі Украіны ў заходнія структуры. З моманту анэксіі Крыму Расеяй і пачатку вайны на Данбасе Варшава таксама выступае за большую прысутнасць NATO на ўсходняй мяжы альянсу.

Апошнія навіны