BE RU EN

На беразе Нёмана знайшлі 90 тысяч пачак безгаспадарчых цыгарэт

  • 7.10.2015, 18:20

Вялікая партыя цыгарэт была знойдзеная падчас супольнага рэйду падаткавікоў і памежнікаў.

Прачэсваючы тэрыторыю паблізу населенага пункта Пералом Гарадзенскага раёна, у лясным масіве на беразе ракі Нёман яны знайшлі кардонныя каробкі з тытунёвымі вырабамі марак NZ Gold і «Мінск Superslims» вытворчасці Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, паведамляе tut.by.

Усяго знойдзена 90 тысяч пачак цыгарэт на агульную суму 756 млн рублёў.

Знайсці ўласніка тытунёвых вырабаў не ўдалося.

Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для прызнання названага тавару безгаспадарчым і вяртання ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны