BE RU EN

Налепкі «Байкот» - на цэнтральных вуліцах Маладзечна

  • 7.10.2015, 18:05

Жыхароў горада Маладзечна Менскай вобласці заклікалі не ісці на фальшывыя «выбары».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі чытачы.

З іх слоў, налепкі з заклікам да байкоту выбарчага фарсу з'явіліся ў цэнтры горада - на галоўных вуліцах, ля будынкаў райвыканкама і суда. Таксама яны былі расклееныя на тумбах для аб'яваў і на прыпынках грамадскага транспарту.

Апошнія навіны