BE RU EN

Генадзь Фядыніч: 11 кастрычніка правяду на лецішчы

  • 7.10.2015, 15:33

Калі няма магчымасці выбару - значыць, і ніякіх «выбараў» таксама няма.

Так у каментары сайту charter97.org патлумачыў свой няўдзел у «выбарах-2015» лідар прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.

- Ці будзеце вы галасаваць на гэтых «выбарах»?

- Галасаваць не буду. Раз няма магчымасці выбару - няма і ніякіх «выбараў».

- А што маеце намер рабіць ў нядзелю, 11 кастрычніка?

- Паеду да цешчы на лецішча. Хутчэй за ўсё гэта будзе так. Можа быць, прыеду ў Менск перад самым заканчэннем «галасавання», хвілін за пяць. Зайду паглядзець на сваё прозвішча і прозвішчы маіх сваякоў – ці не напісалі што-небудзь насупраць іх. Бюлетэнь нават не буду браць у рукі - пагляджу на сваё прозвішча і скажу ім: «Да пабачэння!».

Апошнія навіны