BE RU EN

Жыхары Баранавічаў выратавалі бусла, які замярзаў

  • 7.10.2015, 14:29

Мінакі пабаяліся, што птушка замерзне, і прынеслі на завод аўтаматычных ліній вечарам 6 кастрычніка.

- Работнікі станкабудаўнічага завода ўбачылі бусла, які стаяў ля гаражоў на адной назе. Яны ўзялі яго і прынеслі да нас на прахадную, - распавёў Intex-press ахоўнік Іван Апановіч, які ў той вечар дзяжурыў на прахадной ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній». - Мы пакармілі птушку хлебам і яблыкамі. Не ведалі, што з ёй рабіць, і таму патэлефанавалі ў МНС.

Увечары таго ж дня ратавальнікі забралі птушку да сябе. Бусел пераначаваў у прасторным гаражы, а ўдзень супрацоўнікі МНС збіраюцца перадаць яго ў ветстанцыю або адпусціць на волю.

Апошнія навіны