BE RU EN

Жырыноўскі прапанаваў далучыць да Расеі Польшчу ды Фінляндыю

  • 7.10.2015, 13:54

Лідар расейскай партыі ЛДПР уважае за правільнае вярнуць Расеі ўсе тэрыторыі, якія ёй належалі раней.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад удзельнікамі «першага міжнароднага юнацкага медыяфоруму ў «Артэку», піша «КрымИнформ».

Са слоў палітыка, усе аддзяленні пасля 1 студзеня 1917 ішлі незаконна.

«Пасля незаконнага зрынання цара, незаконна раптам адлучылася Польшча, а незалежнасць Фінляндыі была дадзеная пастановай Саўнаркама - савецкага ўрада. Але ён не меў права такія пастановы прымаць!» - сказаў ён.

Апошнія навіны