BE RU EN

Даля Грыбаўскайтэ: Умяшанне Расеі ў Сірыі павялічыць паток мігрантаў

  • 7.10.2015, 12:22

Вайсковае ўмяшанне Расеі ў Сірыі, хутчэй за ўсё, павялічыць міграцыйныя патокі ў Еўропу.

Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ журналістам у Швейцарыі, паведамляе ru.DELFI.lt.

«Інтэрвенцыя Расеі ў Сірыі, хутчэй за ўсё, павялічыць эміграцыйныя патокі і, хутчэй за ўсё, падштурхне анціасадаўскіх паўстанцаў да «ісламскай дзяржавы», - адзначыла яна. - Гэта павялічыць ціск на Еўропу».

Нагадаем, раней прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск падчас выступу ў Еўрапарламенце заявіў, што перамога прэзідэнта Сірыі Башара аль-Асада, якая стала больш імавернай праз дапамогу Расеі, прывядзе да новай хвалі ўцекачоў.

Апошнія навіны