BE RU EN

Як французскі бульдог перамог трох мядзведзяў

  • 7.10.2015, 11:45

Камера відэаназірання, устаноўленая ў двары прыватнага дома ў Каліфорніі, зняла сапраўдны подзвіг смелага французскага бульдога.

Дзевяцікілаграмовая сабака прагнала сям'ю мядзведзяў. Мядзведзіца з двума падгадаванымі медзведзянятамі забраліся ў двор у пошуках ежы, не ведаючы, што там жыве маленькі, але адважны ахоўнік, піша gazeta.ru.

Жулі - так клічуць бульдога - стралой кінулася на драпежнікаў, што пераважвалі яе. Мядзведзі спачатку спрабавалі адбіцца ад невялікага стварэння, але сабака так упэўнена і ўпарта нападала на іх, што касалапыя проста ўцяклі, прычым аднаму давялося ратавацца ўцёкамі, нязграбна скачучы праз плот.

Апошнія навіны