BE RU EN

Апублікаваныя найлепшыя турыстычныя здымкі гэтага года

  • 7.10.2015, 10:44

Фотаздымкі былі зробленыя падарожнікамі ў розных кутках планеты.

Партал Intrepid Travel падвёў вынікі свайго штогадовага фотаконкурсу, у якім вызначаюцца лепшыя турыстычныя здымкі года. Экспэрты выбралі 12 фотаздымкаў, якія былі зробленыя ў розных кутках планеты, піша korrespondent.net.

«Выбіраць пераможцаў - заўсёды нялёгка. Гэта як спрачацца пра дамінаванне свайго любімага колеру ў вясёлцы», - заявіў адзін з сябраў журы Intrepid Travel.

Фота, што перамаглі ў конкурсе, прывезеныя з Інданэзіі, Швейцарыі, Японіі, ААЭ, Камбоджы і іншых краін. Рэдакцыя выдання Мashable адзначае, што, не гледзячы на папулярнасць сэлфі, яшчэ застаюцца сапраўдныя знатакі мастацкай фатаграфіі.

Грындэльвальд, ШВЕЙЦАРЫЯ
Востраў Пенцекост, Вануату
Абу-Дабі, ААЭ
Джыгакудані, Японія
Венецыя, Італія
Паданг, Інданэзія
Куч-Біхар, Індыя
Агра, Індыя
Мінгун Тэмпл, Камбоджа
Ангкор-Ват, Камбоджа
Паган, Мьянма
Паган, Мьянма

Апошнія навіны