BE RU EN

Расея выкарыстоўвае ў Сірыі касетныя бомбы

  • 6.10.2015, 19:26

Расейская авіяцыя выкарыстоўвае касетныя боепрыпасы для удараў па пазіцыях сірыйскай апазіцыі.

Як перадае «Укрінформ», пра гэта паведаміў сірыйскі інфармацыйны рэсурс «ShaamNews», выклаўшы на сваёй старонцы ў Фэйсбук фатаграфіі набоеў.

«Фотаздымкі дэманструюць касетныя бомбы, якія не разарваліся. Іх скінулі расейскія самалёты ўчора ў вызваленых раёнах у прадмесці Алепа», - гаворыцца ў паведамленні.

Пра тое, што гэта менавіта расейскае ўзбраенне, сведчыць маркаванне на снарадзе - «ББ6. 112. 465».

Нагадаем, у 2008 годзе ў Дубліне шэрагам краін была падрыхтаваная і ўхваленая «Дамова аб касетных боепрыпасах» (Convention on Cluster Munitions), якая забараняе ўжыванне касетных бомбаў. Дамова была падпісаныя 3 снежня 2008 года 93 дзяржавамі. На сённяшні дзень гэты дакумент падпісалі 108 дзяржаў.

1 жніўня 2010 года міжнародная канвенцыя, якая забараняе выкарыстанне касетнай зброі, увайшла ў дзеянне.

Расея - адная з краін, якая не падпісала гэтае пагадненне.

Апошнія навіны