BE RU EN

Еўрапарламент падтрымаў выдачу Грэцыі €35 мільярдаў

  • 6.10.2015, 17:33

Еўрапарламент падтрымаў пакет захадаў, якія ўключаюць вылучэнне Грэцыі цягам 2014-2020 гадоў 35 млрд еўраў.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце Еўрапарламента, піша "Еўрапейская праўда".

Такім чынам дэпутаты падтрымалі прапанову камітэта ў рэгіянальным развіцці і план Еўракамісіі без змен.

За адпаведную пастанову прагаласавалі 586 еўрапарламентарыяў, 87 былі супраць, 21 - устрымаўся.

Мяркуецца, што 20 млрд еўраў будуць выдзеленыя з еўрапейскіх структурных і інвестыцыйных фондаў, яшчэ 15 млрд еўраў - з сельскагаспадарчых фондаў.

Як заяўлялі раней у Еўракамісіі, ЕЗ зможа "мабілізаваць больш чым 35 млрд еўраў да 2020 года для падтрымкі грэцкай эканомікі, пры ўмове, што патрабаванні, узгодненыя падчас саміту еўразоны, будуць выкананыя".

У Еўракамісіі выказвалі надзею на тое, што Еўрапарламент і дзяржавы-чальцы згуляюць сваю ролю, каб разблакаваць сродкі досыць хутка.

Як адзначаецца, Еўрапарламент прыняў пастанову аб паскоранай працэдуры, што адкрывае шлях да прыняцця больш хуткіх захадаў з боку Рады і іх неадкладнага ўваходжання ў дзеянне.

Апошнія навіны