BE RU EN

Мянчук разбіраў аўтамабілі і незаконна распрадаваў запчасткі

  • 6.10.2015, 17:26

У Менску выяўлены факт незаконнай рэалізацыі аўтамабільных запчастак.

Як паведамілі onliner.by ў Заводскім РУУС сталіцы, 20-гадовы хлопец у сябе ў гаражы разбіраў на запчасткі аўтамабілі, якія не падлягалі аднаўленню. А затым ён распрадаваў запчасткі ад іх. Аб'явы аб продажы хлопец размяшчаў у інтэрнэце.

Падчас агляду гаража праваахоўнікі канфіскавалі больш за 250 аўтамабільных дэталяў на агульную суму звыш 153 млн рублёў.

У дачыненні да маладзёна супрацоўнікамі інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 12.7 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Апошнія навіны