BE RU EN

Эрдаган папярэдзіў Пуціна аб магчымым разрыве «сяброўства»

  • 6.10.2015, 16:16

Прэзідэнт Турцыі ўбачыў у парушэннях Расеяй паветраных межаў перадумовы да нападу на краіну.

Раджэп Таіп Эрдаган папярэдзіў Расею ў аўторак пра тое, што яна пазбавіцца многага, калі страціць сяброўства з Анкарой, і заявіў, што Турцыя не будзе трываць парушэнні паветранай прасторы з боку расейскіх вайсковых самалётаў, паведамляе Reuters.

«Напад на Турцыю азначае напад на NАТО, - сказаў Эрдаган на супольнай прэс-канферэнцыі ў Брусэлі з прэм'ер-міністрам Бельгіі. - Усім вядомыя нашы добрыя стасункі з Расеяй. Але калі Расея страціць такога сябра, як Турцыя, з якім яна супрацоўнічае ў многіх пытаннях, яна страціць многае, і яна павінна ўсведамляць гэта».

Нагадаем, у аўторак улады Турцыі паўторна выклікалі расейскага пасла для тлумачэнняў з нагоды другога парушэння паветранай прасторы краіны за два дні, пасля таго як яшчэ адзін расейскі баявы самалёт, паводле звестак Анкары, уварваўся ў турэцкую паветраную прастору.

У Мінабароны Расеі папярэдняе парушэнне паветранай прасторы Турцыі патлумачылі памылкай, звязанай з месцазнаходжаннем аэрадрома і дрэнным надвор'ем.

Апошнія навіны