BE RU EN

Сепаратысты «ДНР» і «ЛНР» скасавалі свае «выбары»

  • 6.10.2015, 15:46

Прадстаўнікі сепаратысцкіх фармаванняў Данбаса пагадзіліся перанесці намечаныя на 18 кастрычніка і 1 снежня выбары на наступны год.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзяніса Пушыліна і Уладзіслава Дэйнэгі, размешчанай на сайце Данецкага агенцтва навінаў, паведамляе руская служба BBC.

Улады Украіны ўважалі мясцовыя выбары ў «ЛНР» і «ДНР» за парушэнне менскіх дамоўленасцей, бо іх правядзенне не адпавядала б заканадаўству краіны.

Прадстаўнікі непрызнаных рэспублік прызналі, што гэта пастанова - следства перамоў «нармандскай чацвёркі» на саміце ў Парыжы 2 кастрычніка.

Адначасова Пушылін і Дэйнэга заявілі, што настойваюць на сваім удзеле ў распрацоўцы закона аб асаблівым статусе Данбаса, а таксама на тым, каб да мясцовых выбараў Вярхоўная рада Украіны змяніла папраўкі ў канстытуцыю краіны і аб'явіла амністыю ўдзельнікам баявых дзеянняў у Луганскай і Данецкай вобласці.

Апошнія навіны