BE RU EN

Замежнікі зарабілі ў Польшчы больш за мільярд еўраў за паўгода

  • 6.10.2015, 15:19

У 90% выпадкаў выплаты заробку замежнікам гаворка ішла пра ўкраінцаў.

У першым паўгоддзі гэтага года замежнікі ў Польшчы зарабілі больш за мільярд еўраў. Пра гэта паведамляе партал TVN24 са спасылкай на звесткі Нацбанка Польшчы, піша "Еўрапейская праўда".

Як адзначыў Гжэгаж Дабрачэк з дэпартамента статыстыкі польскага цэнтрабанка, у 90% выпадкаў выплаты заробку замежнікам гаворка ішла пра ўкраінцаў. Агулам жа Польшча выплаціла замежнікам у першым паўгоддзі 2015 амаль удвая больш сродкаў, чым год таму.

Польскія прадпрымальнікі ў першым паўгоддзі падалі 403 тысяч заяў аб намеры прыняць на працу ўкраінцаў. Год таму гэты паказчык складаў 183 тысячы.

Паводле звестак Нацбанка Польшчы, павялічылася таксама колькасць заяў з просьбай аб выдачы дазволу на працу, якія падаюць самі грамадзяне Украіны. За паўгода - 23 тысячы, а годам раней - палову ад гэтай колькасці.

Як паведамлялася, агульная колькасць украінцаў, якія знайшлі працу ў Польшчы ў першым паўгоддзі 2015 года, склала 411 тысяч чалавек. Гэта больш чым удвая перавышае паказчык мінулага года, які і так быў рэкордным.

Апошнія навіны