BE RU EN

Міністэрства гандлю забараніла размяшчаць лагатып школы EnglishPapa на праспекце Незалежнасці

  • 6.10.2015, 12:43

Установу збянтэжыў малюнак «усмешлівага твару таты з вусамі, што падміргвае».

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша заснавальнік школы ангельскай мовы EnglishPapa Serg Belarus, паведамляе charter97.org.

«Кур'ёзны выпадак нядаўна адбыўся з размяшчэннем нашага лагатыпа EnglishPapa (усмешлівы твар таты з вусамі, які падміргвае) на расцяжцы на праспекце Незалежнасці. Яго нам Міністэрства гандлю забараніла выкарыстоўваць, хоць у мінулым дазвалялі. Ёсць ідэі чаму?» - напісаў ён.

Апошнія навіны