BE RU EN

У Бараўлянах - аўрал перад прыездам Лукашэнкі

  • 6.10.2015, 12:29

Людзей прымусілі працаваць нават у нядзелю.

7 кастрычніка ў пасёлак Бараўляны Менскага раёна павінен прыехаць Аляксандр Лукашэнка. Для таго, каб у перадвыбарных навінах усе глядзелася добра, людзей прымусілі працаваць у нядзелю ў аўральным рэжыме. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Сотні людзей і дзесяткі машын тэхнікі выгналі на працу ў выходныя, каб паспець да прыезду дыктатара адрамантаваць дарогі, прыпынкі і іншыя аб'екты. Прадпрымальнікаў абавязалі навесці парадак перад кіёскамі.

«Шмат гадоў прыпынкі грамадскага транспарту не асвятляліся, была праблема са смеццем, але перадвыбарная агітацыя творыць цуды: у максімальна сціснутыя тэрміны навялі прыгажосць. Усё дзеля прыгожай карцінкі перад выбарамі на тэлевізіі», - адзначае каардынатар аргкамітэта БХД Менскай вобласці Павел Пракаповіч.

Апошнія навіны