BE RU EN

Сёння ў Менску ўключаць ацяпленне ў дзіцячых садках і школах

  • 6.10.2015, 11:28

Цяпло пачне паступаць у школы і дзіцячыя сады, бальніцы, іншыя медыцынскія і сацыяльныя ўстановы Менска 6 кастрычніка.

У жылых дамах ацяпленне ўключаць з 7 кастрычніка.

Як паведаміла журналістам выканаўца абавязкаў начальніка ўправы гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева, такая пастанова прынятая ў сувязі з прагназаваным рэзкім пахаладаннем, паведамляе БелТА.

Усе спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла Менска гатовыя да пачатку ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымалі 117 ЖЭС, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У горадзе створаныя неабходныя запасы топачнага мазуту і іншых відаў паліва.

Апошнія навіны