BE RU EN

Velcom перадумаў павялічваць пеню за пратэрміноўку аплаты паслуг

  • 6.10.2015, 11:09

Аператар Velcom не плануе павялічваць суму пені за пратэрміноўку аплаты паслуг і растэрміноўкі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы сотавага аператара.

5 кастрычніка на сайце аператара была размешчаная навіна пра тое, што Velcom плануе павялічыць з 15 кастрычніка пеню за пратэрміноўку аплаты паслуг і растэрміноўкі з 0,5% да 0,8% ад сумы запазычанасці за кожны дзень пратэрміноўкі.

Аднак пазней тым жа днём гэтая інфармацыя была аспрэчаная. «Навіна «Аб змяненні ў дамове аб аказанні паслуг электрасувязі» была апублікаваная памылкова з прычыны тэхнічнага збою. Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» не плануе ўносіць змен у суму пені», - гаворыцца ў паведамленні аператара.

Апошнія навіны