BE RU EN

Дональд Туск: Дапамога Расеі Асаду прывядзе да новай хвалі ўцекачоў

  • 6.10.2015, 11:03

Патэнцыйная перамога прэзідэнта Сірыі Башара аль-Асада, якая стала больш імавернай праз дапамогу Расеі, прывядзе да новай хвалі ўцекачоў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск падчас выступу ў Еўрапарламенце, піша «ЕвроПравда».

«Падчас маіх візітаў у рэгіён, з кім бы я ні гаварыў - з прэзідэнтамі або ўцекачамі ў лагерах у Турцыі, Іарданіі або Егіпце, усе яны папярэджвалі мяне аб адным: патэнцыйная перамога рэжыму Асада, якая стала больш імавернай сёння праз умяшанне Ірана і Расеі, прывядзе ў выніку да наступнай хвалі мігрантаў», - падкрэсліў ён.

«Учора гэты мэсэдж пацвердзіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган», - адзначыў Туск.

, - падкрэсліў прэзідэнт Еўрапейскай рады.

Са слоў Туска, найважнейшая задача цяпер - гэта ўмацаваць знешнія межы ЕЗ.

«Мы павінны нарэшце сказаць гэта выразна і гучна. Еўропа без знешніх межаў будзе азначаць Еўропу без Шэнгена», - адзначыў ён.

Нагадаем, раней у Дзярждэпе ЗША назвалі дзеянні РФ у Сірыі стратэгічнай памылкай.

Апошнія навіны