BE RU EN

У сетку патрапілі фота, як маці з Бабруйска «збівае» міліцыянта

  • 6.10.2015, 10:31

У Бабруйску доўжыцца суд над маці-адзіночкай Настай Навоевай, якая нібыта напала на міліцыянта, калі той перашкаджаў ёй забіраць яе дзяцей.

Дзяцей змясцілі ў прытулак, а жанчыну - у СІЗА. За напад на міліцыянта бабруйчанцы пагражае да шасці гадоў зняволення. У Бабруйску ўжо адбылося некалькі судовых пасяджэнняў. Але канчатковая пастанова будзе прынятая 14 кастрычніка, паведамляе «Еўрарадыё».

У інтэрнэт патрапілі фотаздымкі таго, як маці-адзіночка «збівае» міліцыянта, паведамляе сайт «Наш Дом».

Падзею сфатаграфаваў сведка ў справе і фотакарэспандэнт газеты «Вечерний Бобруйск» Уладзімір Рэпік, які вяртаўся з задання і ўбачыў сітуацыю. Пры гэтым Анастасія Навоева адразу закрычала, каб яе фатаграфавалі. На сведчанне Рэпіка, не было падобна, каб жанчына была п'янай.

«Навоева была падобная на чалавека, якога даводзяць да кандыцыі, а не п'янага. Бойкі не было, паху перагару не адчуў. Замест удараў па міліцыянту - факту, на якім настойвае пацярпелы ўчастковы Віктар Тоўсцік, бачыў супраціў, які аказвала Анастасія Навоева, калі яе пацягнулі за кіёск прыпынку - каб інцыдэнт не шакаваў мінакоў», - кажа Рэпік.

Што адбывалася да таго, як бойку ўбачыў фотакарэспандэнт, не вядома.

Рэпік кажа, што жанчына крычала і прыцягвала да сябе ўвагу, за кіёскам яна спрабавала некалькі разоў плюнуць у твар міліцыянту і штурхнула таго ў грудзі. Аднак сведка зрабіў сваю выснову: «Жанчына не вінаватая».

Апошнія навіны