BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў адправіць у Сірыю баевікоў з Данбаса

  • 6.10.2015, 9:13

У Дзярждуме Расеі заявілі пра гатоўнасць распрацаваць законапраект аб выдаванні статусу ўдзельніка баявых дзеянняў у Сірыі.

Старшыня камітэта Дзярждумы Расеі ў абароне адмірал Уладзімір Камаедаў загаварыў пра тое, што для ўзмацнення сірыйскіх урадавых войскаў можа быць створаная і накіраваная ў рэгіён «Добраахвотніцкая брыгада» з ліку байцоў, якія атрымалі баявы досвед на Данбасе, паведамляе «Независимая газета».

Пры гэтым сваё меркаванне аб адпраўцы «добраахвотнікаў» у Сірыю ён аргументаваў так: «Што цягне туды «добраахвотнікаў», акрамя ідэі? Вядома, напэўна грошы». Адзначаецца, што заробак такіх «добраахвотнікаў» у Сірыі нашмат вышэйшы, чым на Данбасе.

«Наш камітэт гатовы, што называецца, без затрымак распрацаваць законапраект аб наданні статусу ўдзельніка баявых дзеянняў у Сірыі, калі ў Думу паступяць з гэтай нагоды адпаведныя матэрыялы», - заявіў Камаедаў.

Ён таксама паведаміў, што пакуль дакументы ў гэтым пытанні ў яго камітэт не паступалі.

Нагадаем, Расея перамясціла ў Сірыю кантынгент і зброю для правядзення наземнай аперацыі. Са слоў крыніц, Расея ўзмацняе «наземную дзейнасць» для таго, каб падтрымаць урадавае войска краіны ў барацьбе супраць праціўнікаў кіраўніка дзяржавы Башара Асада.

Апошнія навіны