BE RU EN

У Афганістане грымнуў выбух ля амбасады Расеі

  • 5.10.2015, 21:58

Баевікі атакавалі будынак афганскага парламента ў Кабуле, у якім таксама знаходзіцца расейская амбасада.

Моцны выбух адбыўся недалёка ад расейскай амбасады і будынка афганскага парламента ў Кабуле, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на іранскі тэлеканал "Прэс-ТВ".

Паводле інфармацыі канала, пасля выбуху рушылі следам гукі стрэлаў, цяпер яны прадаўжаюцца.

Паводле некаторых звестак, узброеныя людзі ўварваліся ў дом былога кіраўніка правінцыі Гільменд, актыўнага змагара з талібамі. Гэты будынак размешчаны побач з расейскім пасольствам.

Чальцы "Талібану" ўзялі на сябе адказнасць за выбух. Пры гэтым яны адзначылі, што мэтай іх нападу быў экс-кіраўнік Гільменда.

На месцы выбуху знаходзяцца афганскія сілы бяспекі, якія спрабуюць узяць пад кантроль сітуацыю, адзначае "Прэс-ТВ".

Апошнія навіны