BE RU EN

Абнародаваны спіс прэтэндэнтаў на Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры

  • 5.10.2015, 21:56

На Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры прэтэндуе вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Сталі вядомыя магчымыя прэтэндэнты на Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры, паведамляе УНН са спасылкай на Wall Street Journal.

Так, на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры могуць прэтэндаваць: Святлана Алексіевіч, пісьменніца і журналістка з Беларусі, Харукі Муракамі - вядомы японскі пісьменнік, Адоніс - сірыйскі паэт, які жыве ў Парыжы, Філіп Рот - амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі, Джойс Кэрал Оўтс - амерыканская пісьменніца, паэтка, драматур, Нгугі Ва Тхіёнга - кенійскі пісьменнік і драматург.

Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры будуць уручаць 8 кастрычніка 2015 у Швэцыі.

Апошнія навіны