BE RU EN

ЗША і 11 краін уклалі найбуйнейшае за 20 гадоў гандлёвае пагадненне

  • 5.10.2015, 17:26

Дамова прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

ЗША дасягнулі пагаднення па дамове аб Трансціхаакіянскім партнёрстве (Trans-Pacific Partnership), паведамляецца на сайце гандлёвага прадстаўніцтва ЗША. Гэта найбуйнейшае за 20 гадоў гандлёвае пагадненне, паведамляе Slon.ru са спасылкай на Bloomberg. Дамова прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. ЗША падпішуць дакумент з 11 краінамі: гэта Японія, Новая Зеландыя, В'етнам, Канада, Аўстралія, Малайзія, Перу, Брунэй, Сінгапур, Чылі і Мексіка.

Зона свабоднага гандлю, прадугледжаная дамовай, ахопіць 40% сусветнага гандлю. Агенцтва адзначае, што гэта пагадненне было адной з галоўных мэтаў прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў эканоміцы і замежнай палітыцы. Дамова і стварэнне зоны свабоднага гандлю разглядаецца як магчымасць супрацьстаяць Кітаю.

Пагадненне агаворвае пытанні інвестыцый і фінансаў, супрацоўніцтва ў мытным рэгуляванні, правоў на інтэлектуальную ўласнасць і іншых сфер.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, каментуючы пагадненне, заявіў, што яно дазволіць амерыканскім рабочым і бізнэсоўцам дасягнуць поспеху, якога яны заслугоўваюць, паведамляе Reuters. Пагадненне павінна таксама прайсці працэдуру ўзгаднення ў Кангрэсе ЗША, дадае агенцтва.

Апошнія навіны