BE RU EN

Ацяпленне ў жылых дамах Менска ўключаць 7 кастрычніка

  • 5.10.2015, 17:16

За дзень да гэтага цеплыня пачне паступаць у школы і дзіцячыя сады, лякарні, іншыя медыцынскія і сацыяльныя ўстановы Менска.

У жылых дамах ацяпленне ўключаць з 7 кастрычніка. Пра гэта паведаміла журналістам выконваючы абавязкі начальніка ўправы гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама Марына Малаева, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Такая пастанова прынятая ў сувязі з прагназаваным значным пахаладаннем. Цягам трох-чатырох дзён ацяпленне з'явіцца ва ўсіх жылых дамах сталіцы.

Усе спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла Менска гатовыя да пачатку ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымалі 117 ЖЭС, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У горадзе створаныя неабходныя запасы топачнага мазуту і іншых відаў паліва.

Апошнія навіны