BE RU EN

Кадыраў прапануе ўвесці ў Афганістан расейскія войскі

  • 5.10.2015, 17:08

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі заявіў, што ўладам Афганістана патрэбная дапамога Расеі ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Пра гэта Рамзан Кадыраў заявіў у Інстаграм паводле вынікаў сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Афганістана Абдулам Рашыдам Дустумам, паведамляе Gazeta.ru.

«Дустум адзначыў, што ІД спрабуе зрабіць сваім плацдармам Афганістан. Для прадухілення гэтай пагрозы Кабулу патрэбная падтрымка Расеі, як і ў Сірыі. Мы выказалі ўпэўненасць, што кіраўніцтва Расеі прыме ў гэтым пытанні станоўчую пастанову», - напісаў Кадыраў.

Апошнія навіны