BE RU EN

Час перасячэння мяжы ў Польшчы можна забраняваць у інтэрнэце

  • 5.10.2015, 15:32

Новаўвядзенне ўвяла Мытная служба Польшчы, сістэма стартуе 5 кастрычніка.

Кіроўцы вялікагрузных аўтамабіляў будуць мець магчымасць забраняваць час перасячэнне мяжы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Зрабіць гэта можна на сайце www.e-booking.gov.pl, паведамілі ў Мытнай службе Польшчы, якая ўваходзіць у структуры Міністэрства фінансаў. Максімальны тэрмін бранявання за 30 дзён наперад. На электронную пошту кіроўца фуры атрымае пацвярджэнне рэзервацыі.

Сістэма, якая называецца «eBooking Truck», уводзіцца на КПП «Карошчын» на мяжы з Беларуссю і на КПП «Гжэхоткі» на мяжы з Расеяй. Цягам двух гадоў сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме. У выпадку адсутнасці сур'ёзных праблем сістэма «eBooking Truck» будзе ўведзеная на іншых аўтапераходах. Мытная служба таксама не выключае, што такая сістэма будзе ўведзеная для легкавых аўтамабіляў.

Апошнія навіны