BE RU EN

Хілары Клінтан знялася ў гумарыстычным шоў у ролі бармэна

  • 5.10.2015, 14:54

Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан узяла ўдзел у шоў Saturday Night Live на тэлеканале NBC.

У шасціхвілінным скетчы яна выканала ролю бармэна па імі Вэл, якая абслугоўвае Хілары Клінтан. У ролі палітыка знялася зорка шоў Кейт Макінан, піша gordonua.com.

Паводле сцэнару, пасля няпростага дня Клінтан-Макінан зайшла прапусціць шкляначку і завязала гутарку з бармэнам. Падчас размовы апошняя парадыруе кандыдата ў прэзідэнты ад рэспубліканцаў Дональда Трампа. У адным з эпізодаў у кадры з'яўляецца актор у грыме пад Біла Клінтана.

Апошнія навіны