BE RU EN

Мядзведзеў дазволіў знішчаць нелегальны алкаголь

  • 5.10.2015, 12:22

У пастанове ўрада не ўдакладняецца, як менавіта будуць знішчаць незаконны алкаголь.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў дазволіў знішчаць канфіскаваны алкаголь. Пастановай кабінета міністраў адпаведнымі паўнамоцтвамі надзелены Расалкогольрэгуляванне, паведамляе ВВС.

«У адпаведнасці з зацверджанымі правіламі Расалкогольрэгуляванне надзеленае паўнамоцтвамі ў арганізацыі знішчэння звернутай ва ўласнасць дзяржавы, канфіскаванай з незаконнага абароту або канфіскаванай прадукцыі, прадметаў для вытворчасці такой прадукцыі і іх ўліку», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ўрада.

У паведамленні Кабміна таксама гаворыцца, што Расалкогольрэгуляваннею даручана вызначыць спосабы знішчэння канфіскаванай алкагольнай прадукцыі.

29 ліпеня расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб знішчэнні санкцыйнай прадукцыі.

Першая партыя прадуктаў была знішчана 6 жніўня. Многія палітыкі і грамадскія дзеячы крытыкавалі ініцыятыву прэзідэнта і прапаноўвалі накіроўваць прадукты для дапамогі маламаёмасным.

Прадуктовае эмбарга было ўведзена ў 2014 годзе ў адказ на санкцыі краін Захаду ў сувязі з анэксіяй Крыма Расеяй і канфліктам на паўднёвым усходзе Украіны.

Паводле звестак аналітычнага цэнтра пры расейскім урадзе, эмбарга прывяло да росту коштаў і зніжэння якасці прадукцыі.

Апошнія навіны