BE RU EN

Лябедзька: Прыйшоўшы на «выбары», вы галасуеце за вайсковую базу

  • 4.10.2015, 19:55

Анатоль Лябедзька заклікаў не ісці на выбарчыя ўчасткі 11 кастрычніка.

Пра гэта старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі заявіў падчас Народнага сходу супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Прагаласаваўшы на так званых выбарах, вы дапамагаеце Лукашэнку стаць легітымным і даяце яму права ставіць подпіс пад дамовай аб расейскай вайсковай базе ў Беларусі. Заклікаю не ўдзельнічаць у выбарчым фарсе і не спрыяць уладам ставіць у Беларусі расейскую базу», - адзначыў Анатоль Лябедзька.

«Кожны ваш голас - без розніцы, за каго вы прагаласуеце - гэта голас за расейскую вайсковую базу», - сказаў ён.

Апошнія навіны