BE RU EN

Блатэр адмовіўся пакідаць пасаду кіраўніка ФІФА на патрабаванне фундатараў

  • 4.10.2015, 14:11

Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр праз адвакатаў заявіў, што не сыдзе са сваёй пасады раней за належны тэрмін, бо гэта супярэчыла б інтарэсам арганізацыі.

На думку 79-гадовага прэзідэнта, ягоная адстаўка не будзе спрыяць рэформам у ФІФА, паведамляе «Інтэрфакс». Раней фундатары футбольнай асацыяцыі Coca-Cola, Visa, McDonald's і Budweiser апублікавалі заявы, у якіх папрасілі Ёзэфа Блатэра датэрмінова сысці ў адстаўку. На іх думку, далейшае знаходжанне Блатэра на чале ФІФА псуе яе рэпутацыю і гамуе пачатак рэформаў, якія павінны зрабіць працу арганізацыі больш празрыстай.

Ёзэф Блатэр і шэраг ягоных падначаленых сталі фігурантамі крымінальных спраў, звязаных з хабарніцтвам. Выбары кіраўніка ФІФА павінны прайсці ў лютым 2016 года.

Апошнія навіны